top of page
logo integralne nowe formy kropki napis poziom czarny

ПРА МЕРАПРЫЕМСТВА

Тэатральны капустнік у тэатры "Новы Формы" 27 сакавіка 2025 года, Варшава, 19:00

У тэатры "Новы Формы" ў Варшаве 27 сакавіка адбудзецца ўнікальная падзея — тэатральны капустнік, у якім прымуць удзел дзеячы тэатра з Беларусі, Украіны і Польшчы. Гэта мерапрыемства накіравана на адраджэнне і працяг традыцыі тэатральных капустнікаў, а таксама на ўмацаванне сувязяў паміж творчымі асобамі з нашых краін.

Капустнік — гэта выдатная магчымасць для нас пазнаёміцца, наладзіць дружалюбныя адносіны, абмеркаваць ідэі для супрацоўніцтва і проста добра правесці час у творчай атмасферы. У умовах эміграцыі, а таксама на фоне сусветных падзей, нам як ніколі неабходныя творчасць, сяброўства і адпачынак. Гэта нефармальная падзея дазволіць тэатральным дзеячам не толькі паказаць свае таленты, але і абмяняцца вопытам, падтрымаць адзін аднаго і падзяліцца цеплынёй і пазітыўнымі эмоцыямі.

Традыцыя тэатральных капустнікаў бярэ свой пачатак яшчэ ў студэнцкія гады, калі ў тэатральных калектывах не было дастаткова сродкаў на раскошныя банкету і прыёмы. Студэнты, каб зэканоміць, арганізоўвалі простыя і душэўныя сустрэчы, на якіх пяклі танныя пірагі з начынкай з капусты — адсюль і пайшло назву "капустнік". Гэтыя мерапрыемствы сталі сімвалам творчасці, адзінства і прастаты, калі галоўнае — не грошы, а імкненне да камунікацыі, творчаму самавыяўленню і салідарнасці.

 

Запрашаем усіх, хто верыць у сілу мастацтва і сумеснай творчасці, далучыцца да нас на гэта свята тэатра і чалавечых сувязяў!

PS Падчас сустрэчы мы арганізуем дабрачынны збор сродкаў на набыццё абсталявання для людзей з інваліднасцю!

ТВОРЦЫ

  • Творчы калектыў  тэатральнай ініцыятывы "Дзея другая". (Беларусь)

  • Калектыў тэатру  “ByTeatr” (Беларусь)

  • Калектыў тэатру “Новы Формы”(Польша)

  • Камерний театр «Драма ў бары» (Украіна)

  • Дарія Гомес- Режисёрка, акторка. Ірына Юсухно - Акторка. Тэцяна Праскурына-Акторка. (Украіна)

ПРА ТЭАТР

TEATR NOWE FORMY
Першы ў Еўропе тэатр, які праграмна аб'ядноўвае прастору мастацтва з Тэрапіяй Уважлівасці, NVC і Інтэгральнай Тэорыяй.

У тэатры дзейнічае зона без абутку.
Вазьміце свае любімыя шкарпэткі ці тапачкі. Адчуйце сябе ў нас як дома — мы новая форма культурнай інстытуцыі. У тэатры не дзейнічае ніякі дрэс-код.

 

Даступныя два тыпы месцаў:

  • ненумараваныя на крэсле

  • ненумараваныя на медытацыйнай падушцы

ВАЖНЫЯ ІНФАРМАЦЫІ

  • Час працягласці мерапрыемства: 120 хвілін

  • Дзверы тэатра адкрыты для вас з 18:30. Просім прыбыць не пазней за 15 хвілін да пачатку спектакля.

  • Запрашаем скарыстацца Кармай - тэатральным буфетам Новых Форм.

  • Памятайце пра зону без абутку.

КАНТАКТЫ

Teatr Nowe Formy

00-255 Warszawa Nowe Miasto

ul. Zakroczymska 11 (уваход з вул. Wójtowska)

 

Ёсць пытанні? Напішы: teatr@noweformy.org

bottom of page